Археалогiя i нумiзматыка Беларусi -- АНТИКВАРИАТ -- БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК

Археалогiя i нумiзматыка Беларусi -- АНТИКВАРИАТ -- БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК
8,00 €
Распродано
ISBN: 5-85700-077-7
Издательство: Беларуская Энцыклапедыя
Год издания: 1993
Страниц: 702
Масса: 1689 г
Размеры: 270х205х45 мм
Наличие: 0
Цена: 8,00 €

Аднатомную энцыклапедыю «Археалогія і нумізматыка Беларусі» 1993 года выдання можна лічыць працягам энцыклапедычнага даведніка «Археалогія, нумізматыка і геральдыка Беларусі», які пабачыў свет у 1979 г. «Археалогія і нумізматыка Беларусі» адлюстравала навуковыя адкрыцці, якія былі зроблены за папярэднія гады. Энцыклапедыя ўключыла амаль 2,5 тысячы артыкулаў, вялікую колькасць каляровых і чорна-белых фотаздымкаў, карт, планаў і схем.

Пераважная большасць артыкулаў прысвечана археалогіі. У іх дана характарыстыка археалагічным культурам, што існавалі на Беларусі. Улічаны такія тыпы археалагічных помнікаў, як стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і іншыя. Не абыйдзены ўвагай помнікі архітэктуры ранняга сярэднявечча: мураваныя храмы, замкі, палацы, — а таксама прадметы матэрыяльнай культуры і ўнікальныя творы першабытнага мастацтва. Больш за 400 артыкулаў прысвечаны розным аспектам нумізматыкі. У іх прадстаўлена грунтоўная інфармацыя па ўсіх пытаннях манетнай справы.

Рецензий нет